На Берасцейшчыне п'яны мужчына стрэліў з машыны ў матацыкліста

30.08.2010 17:27
Архив Редакция

У Камянецкім раёне Берасцейскай вобласці 28 жніўня каля 18:30 п'яны пасажыр аўтамабіля Opel Astra стрэліў з пнеўматычнай вінтоўкі ў матацыкліста, які ехаў наперадзе. Як паведаміў начальнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Бересцейскага аблвыканкама Віктар Васілеўскі, супрацоўнікі міліцыі ўжо затрымалі падазраванага.

Па словах пацярпелага 55-гадовага жыхара вёскі Расна, інцыдэнт адбыўся недалёка ад пасёлка Белавежскі, куды ён кіраваўся на матацыкле «Мінск». У гэты час невядомы з акна аўтамабіля, які рухаўся ззаду, без дзяржаўных нумароў без усялякай прычыны стрэліў яму ў спіну з пнеўматычнай вінтоўкі, прычыніўшы тым самым цялесныя пашкоджанні, перадае БелаПАН.

Падчас плану «Перахоп» супрацоўнікі міліцыі ў вёсцы Чапялі выявілі аўтамабіль Opel Astra, у якім знаходзіўся той самы пасажыр з пнеўматычнай вінтоўкай, распавёў Віктар Васілеўскі.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, 32-гадовы непрацоўны жыхар пасёлку Белавежскі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Прычыну свайго ўчынку мужчына растлумачыць не змог. Падазраванага змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Мужчына раней судзімы не быў. Пнеўматычная вінтоўка, з якой ён страляў, належыць яму.

Следчае аддзяленне Камянецкага РАУС узбудзіла па дадзеным факце крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 КК Беларусі (хуліганства). Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Как вам новость?
Головоломки