На Берасцейшчыне расследуюць чарговае самагубства падлетка

25.04.2011 12:44
Архив Редакция

У Берасці 16-гадовы навучэнец аднаго з прафесійных ліцэяў Кобрыну выкінуўся з балкона 19-га паверха. Цела маладога чалавека знайшлі 23 красавіка каля 23:00 на дарозе каля дома, дзе ён пражываў. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Маскоўскага раёна горада. Па дадзеным факце ідзе праверка.

У якасці асноўнай версіі трагедыі супрацоўнікі пракуратуры называюць самагубства. Прычыны, якія вымусілі падлетка пакончыць з сабой, высвятляюцца, піша БелаПАН.

З пачатку 2011 года гэта ўжо пяты выпадак самагубства непаўналетніх у Берасцейскай вобласці. Так, у канцы мінулага тыдня ў Баранавічах выкінулася 18-гадовая ліцэістка.

Па колькасці самагубстваў Беларусь займае адно з першых месцаў сярод краін Еўропы.

Как вам новость?