На бязвізавую гульнёвую зону ў аэрапорце "Мінск" патрэбны мільярд даляраў

14.01.2011 12:38
Архив Редакция

Саўмін Беларусі 12 студзеня падпісаў пастанову № 31, якой зацвердзіў канцэпцыю развіцця гульнёвага бізнэсу. У дакуменце паведамляецца, што для стварэння гульнёва-забаўляльнага цэнтру недалёка ад нацыянальнага аэрапорта "Мінск" неабходныя інвестыцыі на суму не менш за адзін мільярд даляраў. Будаўніцтва гэтага аб'екта зойме ад сямі да дзесяці гадоў.

Гэта пры ўмове, што знойдзецца інвестар. Плануецца, што ў цэнтры будуць размяшчацца залы гульнявых аўтаматаў і казіно, гатэль, некалькі рэстаранаў з кухнямі розных краінаў, сетка крамаў, фітнес-цэнтры і г. д.

Паводле праекту дадзенага аб’екта, інвестарам будуць прадстаўляцца падатковыя льготы, а для замежных грамадзянаў — бязвізавы ўезд. Таксама можна будзе рабіць разлікі ў замежнай валюце і гандляваць без выплаты пошлінаў.

Укладваць грошы ў гульнёвы цэнтр ніхто не хоча

Перамовы аб інвестыцыях для будаўніцтва цэнтру з беларускага боку вялі «Белтэхэкспарт», міністэрства спорту і турызму, а таксама МЗС. Аднак ніхто з вядучых сусветных аператараў не заявіў аб сваёй зацікаўленасці ў дадзеным праекце.

«Аб’ём гульнёвага рынку краіны сведчыць аб адсутнасці важкіх аргументаў для ўкладання інвестыцый у будаўніцтва вялікага забаўляльнага цэнтру», — лічаць аўтары канцэпцыі.

Так, укладанне буйных сродкаў у будаўніцтва забаўляльнага комплексу каля аэрапорта «Мінск» не акупляецца праз сезоннасць клімату, нізкай шчыльнасці насельніцтва Беларусі, невялікага патоку турыстаў і адсутнасці інфраструктуры для іх прыёму. Сам аэрапорт на дадзены момант не можа прыняць вялікую колькасць турыстаў, а ўзровень прадстаўлення паслуг тут ніжэйшы, чым трэба для буйных турыстычных цэнтраў.

Распрацоўшчыкі канцэпцыі прыйшлі да высновы, што ствараць ігральнай-забаўляльны цэнтр каля аэрапорта «Мінск» з мэтай развіцця гульнёвага бізнэсу ў краіне неперспектыўна, бо няма патэнцыйнага інвестара.

Как вам новость?
Головоломки