На БРСМ і Саўмін ў 2011 годзе патрацяць амаль аднолькавыя сумы

03.11.2010 15:55
Архив

У 2011 годзе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) атрымае з бюджэту 20,5 млрд. рублёў (6,8 млн. даляраў). Дзяржфінансаванне моладзевай арганізацыі на мільярд рублёў меншае, чым апарата Савета Міністраў, якому вылучаць 21,7 млрд. рублёў. А, напрыклад, Беларускаму фонду падтрымкі прадпрымальнікаў у 2011 годзе дастанецца 655 млн. рублёў.

Сумы дзяржфінансавання БРСМ на працягу апошніх гадоў пераважна павышаліся: 2005 год — 5,26 млрд. рублёў, 2006 год — 7,74 млрд., 2007 год — 10,15 млрд., 2008 год — 13,12 млрд., 2009 год — 17,54 млрд., у 2010 — 14,8 млрд. рублёў. Пры гэтым з бюджэту 2011 года БРСМ вылучаецца 98% ад усіх грошай, прызначаных на моладзевую палітыку ў Беларусі ў цэлым, паведамляе «Салiдарнасць».

У той жа час на сайце БРСМ па-ранейшаму няма часткі, дзе было б напісана, на якія праграмы і праекты выдаткоўваецца бюджэт.