На будаўніцтва буйных аб'ектаў Мінску вылучаць 300 млн. даляраў

25.04.2011 16:07
Архив Редакция

У 2011 годзе на будаўніцтва больш як 100 найважнейшых аб'ектаў у беларускай сталіцы ўлады плануюць вылучыць з бюджэту 948,2 млрд. рублёў (каля 311 млн. даляраў). Такія дадзеныя прыводзіць галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінску. Чацвертую частку гэтай сумы плануюць накіраваць на стварэнне студэнцкага жылога комплексу па праспекце Дзяржынскага.

У першым квартале года ўжо пабудаваны адзін з інтэрнатаў, разлічаны на 1,032 тыс. чалавек, паведамляе БелаПАН.

Як удакладнілі ва ўпраўленні, інвестыцыйная праграма краіны на 2011 год у асноўным накіравана на фінансаванне аб’ектаў, будаўніцтва і рэканструкцыя якіх ідзе больш за год і мае патрэбу ў завяршэнні. Так, прадугледжана рэканструяваць навукова-практычныя цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі, гематалогіі і трансфузіялогіі, пульманалогіі і фтызіятрыі, «Кардыялогія» і «Маці і дзіця», Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр, некалькі ВНУ, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Мінскае дзяржаўнае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава і некаторыя аб’екты спорту.

У 2011 годзе плануецца прадоўжыць будаўніцтва жылля для сем’яў, у якіх выхоўваюцца дзеці-сіроты, і жылыя памяшканні сацкарыстання. Для гэтага ўлады збіраюцца вылучыць 46,4 млрд. рублёў, каля 90% гэтых сродкаў будуць узяты са сродкаў бюджэту Мінску.

Как вам новость?