На цэнтралізаванае тэставанне запісалася 111 тыс. чалавек

25.05.2010 16:36
Архив Редакция

На цэнтралізаванае тэставанне па стане на 21 траўня запісалася 111 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Ігар Козел. Запіс на цэнтралізаванае тэставанне сканчаецца першага чэрвеня, само ж тэставанне пройдзе з 14 па 30 чэрвеня.

Ігар Козел таксама паведаміў, што РІКВ гатовы выканаць любое даручэнне мінадукацыі, у тым ліку пераход на правядзенне ЦТ на працягу ўсяго года. Такое жаданне нядаўна выказаў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, перадае «n#####n». 
Аднак, па словах намдырэктара Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў, афіцыйных дакументаў па гэтым пытанні да іх пакуль не паступала.
Як раней перадаваў Тэлеграф, пятага ліпеня будзе рэзервовым днём для тых, хто не зможа па аб’ектыўных прычынах здаць цэнтралізаванае тэставанне па графіку, адзначылі ў Інстытуце кантролю ведаў.
Паводле графіка першым іспытам стане тэставанне па беларускай мове, якое пройдзе 14 чэрвеня. 15 чэрвеня абітурыенты змогуць здаць рускую мову; 17 чэрвеня — гісторыю Беларусі; 18 чэрвеня — геаграфію; 20 чэрвеня — матэматыку; 22 чэрвеня — грамадазнаўства; 24 чэрвеня — Сусветную гісторыю найноўшага часу; 25 чэрвеня — фізіку; 27 чэрвеня — біялогію; 29 чэрвеня — замежныя мовы; 30 чэрвеня — хімію.

Как вам новость?
Головоломки