На "чорным" рынку аўтамабільным палівам гандлююць нароўні з валютай

27.06.2011 13:36
Архив Редакция

Сайт Рrokopovi.ch, стваральнікі якога пазіцыянуюць сябе як "першы ў свеце электронны пункт наяўнага валютнага абмену" з нядаўніх часоў пачаў размяшчаць аб'явы аб куплі-продажу аўтамабільнага паліва нароўні з замежнай валютай. Такім чынам беларусы спрабуюць знайсці больш выгадную прапанову па куплі паліва пасля неаднаразовага павышэння коштаў на бензін.

На сайце можна знайсці аб’явы аб продажы дызельнага паліва, бензіну марак А-92, А-95 і Н-80. Разам з тым, на дадзены момант заявак на куплю аўтамабільнае паліва на сайце няма, таму новаўвядзенне можна лічыць хутчэй прапагандысцкай акцыяй арганізатараў сайта.

У цяперашні час аўтамабільнае паліва прадаецца на ўсіх АЗС Беларусі, хоць і з пэўнымі абмежаваннямі. Так, на сеткі аўтазаправачных станцый «Беларуснафта» з 12 чэрвеня кіроўцы грузавых аўтамабіляў могуць заліць не больш за 200 літраў гаручага. Акрамя таго, каб абмежаваць вываз аўтамабільнага паліва з краіны з 11 чэрвеня праз мяжу Беларусі ў легкавым аўтамабілі можна правезці толькі бак гаручага плюс дзесяць літраў.

Як паведамляў Тэлеграф, з пачатку года ў Беларусі бензін маркі «Нармаль-80» падаражэў на 77,8%, дызельнае паліва — на 72,5%, Аі-92 — на 46,3%, Аі-95 — на 38,9 %. Апошняе падвышэнне коштаў (у сярэднім на 31%) выклікала маштабную акцыю пратэсту аўтааматараў. Гэта прывяло да таго, што ў цэнаўтварэнне на рынку аўтамабільнага паліва ўмяшаўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па яго распараджэнню цэны былі некалькі зніжаны.

Как вам новость?