На ЦТ па беларускай мове 100 балаў атрымалі 5 з 52,6 тыс. чалавек

28.06.2011 09:44
Архив Редакция

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў міністэрства адукацыі Беларусі падвёў вынікі цэнтралізаванага тэставання па беларускай і рускай мовах. З 52,6 тыс. абітурыентаў, якія здавалі тэставанне па беларускай мове, толькі пецярым ўдалося набраць максімальную колькасць балаў (100 балаў). Сярод тых, хто здаваў тэставанне па рускай мове (больш за 94,4 тыс. чалавек) 100 балаў набралі сем абітурыентаў.

Між тым, у мінулым годзе 26 абітурыентам ўдалося набраць максімальную колькасць балаў па рускай мове, па беларускай — толькі траім.

«Як і ў папярэднія гады, пацвердзілася статыстычная ўзаемасувязь вынікаў паміж прадметамі беларуская і руская мова. Вынікі здачы тэстаў паказалі, што па ўзроўні складанасці заданні ідэнтычныя. Пра гэта кажуць практычна аднолькавыя балы абітурыентаў па прадметах», — адзначылі ў міністэрстве адукацыі.

Сярэдні бал па беларускай мове ў гэтым годзе склаў 31,11, па рускай мове — 30,48.

Вынікі ЦТ можна даведацца на афіцыйным сайце РІКВ, а таксама пунктаў правядзення тэставання. Дадзеную інфармацыю абітурыентам могуць таксама прадаставіць у пункце тэставання. Акрамя таго, сёлета абітурыенты могуць скарыстацца інтэрактыўным сэрвісам SMS-падпіскі, адправіўшы запыт на нумар 5050. Паслуга даступная абанентам velcom, MTC, DIALLOG.

Как вам новость?
Головоломки