На Далёкім Усходзе Расіі павысіўся ўзровень радыяцыі

15.03.2011 11:33
Архив Редакция

У аўторак, 15 сакавіка, на Далёкім Усходзе Расіі пачаў павышацца ўзровень радыяцыі, аднак ён пакуль застаецца ў дапушчальных межах. Па дадзеных мясцовых уладаў на 04:00 па Грынвічы, радыяцыйны фон за апошнія шэсць гадзін з моманту папярэдніх замераў павысіўся на адзін мікрарэнтген у гадзіну.

У міністэрстве абароны Расіі заявілі, што гатовыя да магчымай эвакуацыі жыхароў Сахаліна і Паўднёвых курылаў, перадае Reuters са спасылкай на «Інтэрфакс».

Тым часам прэс-служба рэгіянальнага цэнтра МНС РФ паведаміла, што ў сувязі з магчымай уцечкай радыяцыі на атамнай электрастанцыі ў Японіі на тэрыторыі Далёкаўсходняга рэгіёна працягваецца пастаянны маніторынг стану радыяцыйнага фону.

Паводле разлікаў спецыялістаў, у сувязі з аддаленасцю раёну размяшчэння АЭС радыеактыўнае забруджванне на тэрыторыі Далёкага Усходу малаверагоднае, паведамляе NEWSru.com.

Пры гэтым, па ўдакладненых дадзеных Далёкаўсходняга УГМС, у бліжэйшыя некалькі дзён у зоне НС у Японіі па-ранейшаму будзе захоўвацца ўсходні кірунак ветру, таму перанос паветраных мас і прадуктаў магчымага выкіду ў атмасферу будзе перамяшчацца ў бок акваторыі Ціхага акіяна.

Жыхары Уладзівастока пачалі масава скупляць дазіметры

Жыхары Далёкага Усходу пасля паведамленняў аб серыі выбухаў на японскай АЭС «Фукусіма-1» кінуліся скупляць індыкатары радыеактыўнасці, прэпараты з утрыманнем ёду, якія выводзяць з арганізма цяжкія металы, чырвонае віно і марскую капусту, якія маюць аналагічнае дзеянне.

Ужо ў мінулыя выходныя ў гандлёвых кропках не засталося ні аднаго індыкатара радыеактыўнасці, і давялося завозіць новую партыю. Кошт дазіметра складае 5,3 тыс. расійскіх рублёў.

Як піша газета «Комсомольская правда», жыхары Прымор’я скупляюць і больш дарагія прыборы для вымярэння ўзроўню радыяцыйнага выпраменьвання — коштам 60 тыс. расійскіх рублёў. Людзі не вераць спрыяльным прагнозах спецыялістаў, што радыёактыўнае забруджванне рэгіёне не пагражае, і гатовыя ахвяраваць такімі вялікімі сумамі, каб асабіста маніторыць радыяцыйны фон.

Многія жыхары тэрыторый, размешчаных непадалёк ад Японіі, рыхтуюцца да магчымага радыеактыўнага забруджвання больш грунтоўна — яны шукаюць спецкасцюмы і адгазнікі. Панікай карыстаюцца махляры, якія прапануюць набыць касцюмы са свінцовымі пласцінамі, якія нібыта ратуюць ад радыяцыі.

Как вам новость?