На дарозе Мінск-Горадня MAN урэзаўся ў самазвал — фота

15.03.2011 16:32
Архив Редакция

У панядзелак, 14 сакавіка, недалёка ад павароту на вёску Мастаўляны на 244-ым кіламетры аўтадарогі дарогі Мінск-Горадня кіроўца грузавога аўтамабіля MAN урэзаўся ў самазвал дарожнай арганізацыі, які стаяў без руху направай паласе. У гэты час працоўныя ў некалькіх метрах ад самазвала латалі ямы.

У выніку аварыі кіроўца грузавіка атрымаў цяжкія траўмы. Для таго, каб дастаць яго з аўтамабіля, ратавальнікі разрэзалі кабіну. Прычыны ДТЗ невядомыя, адной з іх  называецца верагодная няўважлівасць вадзіцеля. Перад месцам рамонту знаходзіліся папераджальныя знакі «Дарожныя працы», «Звужэнне дарогі», «Кірунак руху», «Абмежаванне максімальнай хуткасці» і «Абгон забаронены», паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Горадні і Гарадзенскай вобласці. Акрамя таго, за самазвалам і злева ад яго знаходзіліся святлоадбівальныя конусы.

У сваю чаргу кіроўца МАЗа стаў удзельнікам ДТЗ ўжо двойчы за месяц. Так, 13 лютага, на скрыжаванні вуліц Кастрычніцкай і Зялёнай у горадзе Скідзелі Гарадзенскага раёна з самазвалам сутыкнуўся аўтамабіль Ford, кіроўца іншамаркі памёр на месцы.

Въехал в самосвал-1.jpg

Как вам новость?
Головоломки