На Дзень незалежнасці не пусцяць з вялікімі фотаапаратамі

22.06.2010 12:06
Архив Редакция

Паводле паведамлення ГУУС Мінгарвыканкама, на мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня незалежнасці, людзям з вялікімі фотаапаратамі праход будзе забаронены. У аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў сталічнага глаўка расказалі, што забарона распаўсюджваецца на здымачы, даўжыня аб'ектыву якіх у складзеным стане перавышае чатыры сантыметры.

У міліцыі кажуць, што такім чынам хочуць абараніць аўтарскія правы прафесійных фатографаў, піша «Беларускі партызан».

У мінулым годзе забароны вартавых парадку тычыліся таксама асобаў, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення і маюць пры сабе алкагольныя напоі. Іх на мерапрыемства не дапускалі. А каб патрапіць да месцаў масавых гулянняў, у абавязковым парадку неабходна было прайсці праз стацыянарныя металадэтэктары.

У перыяд правядзення святочных мерапрыемстваў міліцыя і ў гэтым годзе будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме.

Как вам новость?