На Гарадзеншчыне павесіліся двое падлеткаў

06.01.2011 13:57
Архив Редакция

У Зэльве (Зэльвенскі раён Гарадзенскай вобласці) у скверы непадалёк ад плошчы Леніна павесіўся на шаліку студэнт першага курса Гарадзенскага дзяржуніверсітэта. Трагічны выпадак адбыўся ў сярэдзіне снежня мінулага года. Высветлілася, што месяц таму ў гэтым жа раёне 15-гадовы школьнік павесіўся ў хляве побач з домам.Студэнт першага курсу адпачываў вечарам з кампаніяй на плошчы, а затым адлучыўся.

Пасля гэтага ўжо павешаным яго выявілі выпадковыя мінакі, паведамляе «Вячэрні Гродна».

Па словах стажора на пасаду памочніка пракурора Зэльвенскага раёна Наталлі Сяверынай, пакуль не ўдалося ўсталяваць, чаму малады чалавек вырашыў пакончыць з сабой. Сам юнак вучыўся на бюджэтнай форме, выхоўваўся ў нармальнай сям’і, якая пражывае ў Зэльвенскім раёне.
 
Следства таксама не можа выявіць прычыну ўчынку і 15-гадовага школьніка. Як распавёў выканаўца абавязкаў следчага абласной пракуратуры па Зэльвенскім раёне Аляксандр Казейка, было ўстаноўлена, што падлетак таксама выхоўваўся ў паспяховай сям’і, ён добра вучыўся і з аднакласнікамі быў у нармальных стасунках

Как вам новость?