На Гарадзеншчыне п'яны мужчына парэзаў нажом твар інспектару ДАІ

21.01.2011 14:05
Архив Редакция

У Гарадзенскай вобласці вечарам у сераду, 19 студзеня, п'яны мужчына напаў з нажом на двух супрацоўнікаў ДАІ. Інспектары, якія патрулююць раён, затрымалі нецвярозага пешахода і спрабавалі даставіць яго на медыцынскі агляд. Аднак той па незразумелай прычыне вырашыў супраціўляцца з халоднай зброяй у руках. У выніку аднаму з інспектараў мужчына парэзаў твар.

Як паведамілі ў ДАІ Гарадзенскага аблвыканкама, хулігана затрымалі ў гарадскім пасёлку Юрацішкі Іўеўскага раёна Гарадзенскай вобласці. Інспектары спынілі пешахода, паколькі ён ішоў уздоўж праезнай часткі без святлоадбівальных элементаў. Калі супрацоўнікі ДАІ выявілі, што мужчына быў п’яны, пасадзілі парушальніка на задняе пасажырскае сядзенне ў службовы аўтамабіль і прапанавалі яму паехаць на агляд. Пасля гэтага мужчына раптам дастаў з кірзавага бота раскладны нож і накінуўся на супрацоўніка ДПС, які сядзеў за рулём аўтамабіля, зрабіўшы яму парэзы твару. Другі інспектар, спрабуючы забраць у парушальніка нож, таксама атрымаў некалькі раненняў рук.

Как вам новость?
Головоломки