На Гомельшчыне застрэлілі сімвал вобласці

14.03.2011 15:29
Архив Редакция

У Прыборскім сельсавеце Гомельскага раёна 11 сакавіка з'явілася рысь, якая нападала на людзей і жывёл. У сувязі з гэтым сельскі выканкам паведаміў аб тым, што адбываецца, у МНС і райвыканкам, якія ў сваю чаргу, звязаліся з экалагічнымі службамі, якія далі дазвол на адстрэл рысі. Між тым звер з'яўляецца сімвалам раёна, Гомелю і Гомельскай вобласці, ён таксама занесена ў Чырвоную Кнігу.

Першымі рысь заўважылі жыхары вёскі Новая Буда. Звер гойсаў па гародах і дварах вяскоўцаў, напаў на шэсць сабак і забіў 15 курэй, спрабаваў накінуцца на мужчыну. Мяркуючы па знешніх прыкметах і па паводзінах жывёла была хворая на шаленства, перадае блог GomelBest.

Застрэліў рысь егер, які сачыў за ёй з самай раніцы 11 сакавіка. Цела звера адправілі на экспертызу. Паведамляецца, што, пакуль рысь была яшчэ жывой, урокі ў Прыборскай школе праходзілі за зачыненымі дзвярыма, дзяцей не выпускалі на вуліцу, а бацькам рэкамендавалі забіраць школьнікаў пасля ўрокаў. Між тым у раёне ходзяць чуткі, што ў наваколлі блукаюць яшчэ дзве рысі, якія загрызлі дзіця, але ўлады гэтую інфармацыю абвяргаюць.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у лясным масіве каля вёскі Старыя Поддубы Шчучынскага раёна Гарадзенскай вобласці ліса з дубальтоўкі раніла 40-гадовага мясцовага жыхара. Такую версію здарэння распавёў сам пацярпелы. Паводле яго слоў, параненую, але яшчэ жывую лісу ён вырашыў дабіць прыкладам. Аднак тая, прыціснутая да зямлі, пачала адчайна супраціўляцца і ў выніку, зачапіўшы спускавы кручок, стрэліла ў паляўнічага, які атрымаў скразное раненне сцягна.

Как вам новость?
Головоломки