На гомельскіх могілках расіянка пракалола сабе жывот

26.04.2010 16:43
Архив Редакция

У Гомельскае абласное ўпраўленне міністэрства па надзвычайных сітуацыях са станцыі «Хуткай дапамогі» паступіла паведамленне аб тым, што 70-гадовая пенсіянерка, жыхарка Расіі, не можа выбрацца самастойна з адных з гомельскіх могілак. Пажылая жанчына вырашыла пералезці праз металічную агароджу і напаролася на штыры, у выніку чаго пракалола жывот, расказалі выратавальнікі.

Здарэнне адбылося днём 24 красавіка. Жанчына прыехала ў Гомель з Маскоўскай вобласці, каб наведаць магілы сваякоў, перадае vgomele.by.

Выратавальнікам, якія прыбылі на месца, прыйшлося пры дапамозе гідраўлічнай прылады зразаць штыры агароджы. Пасля таго, як жанчыну ўдалося вызваліць, яе шпіталізавалі ў Гомельскую абласную клінічную лякарню. Расіянка пройдзе ў лякарні неабходнае лячэнне, толькі пасля чаго зможа пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Расію.

Па словах выратавальнікаў, жанчыне пашанцавала, што два штыры, на якія яна напаролася, не праніклі вельмі глыбока.

Как вам новость?
Головоломки