На Кастрычніцкай плошчы Мінска пабудуюць сяміпавярховы офіс velcom

18.03.2010 13:38
Архив Редакция

Сотавы аператар velcom пабудуе ўласны сяміпавярховы офіс у самым цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы. Будынак размесціцца на вуліцы Інтэрнацыянальнай, за музеем Вялікай Айчыннай вайны. Першапачаткова будынак праектаваўся як частка комплексу, які ўключае офіс velcom і гасцініцу "Кемпінскі".

Аднак, як паведамляе Onliner.by, пяцізоркавы гатэль было вырашана перанесці бліжэй да цырка. Цяпер на плоце будоўлі знаходзіцца расцяжка з малюнкам мабільнага аператара.

Як раней паведаміў Тэлеграф, колькасць абанентаў velcom па выніках 2009 года дасягнула 4,1 млн., доля рынка аператара склала 42.7%, пранікненне павялічылася да 99,4%, выручка аператара роўная 1,169 млрд. рублёў, EBIТDA — 584.59 млн. рублёў, паведамляў выканаўчы дырэктар SB Telecom Ltd. па пытаннях ІП «Вэлком» Гельмут Дуз.

«Працуючы ў складаных эканамічных умовах, velcom у 2009 годзе змог павялічыць выручку на 20% і паказчык EBITDA на 21%. Такія важкія вынікі дазваляюць нам павялічыць укладанні ва ўстойлівае развіццё кампаніі на 34,4%. Нягледзячы на тое, што інвестыцыйныя паказчыкі ў еўра па выніках года некалькі ніжэй за паказчыкі 2008, аб’ём інвестыцый velcom застаўся стабільным», — сказаў ён.

Как вам новость?
Головоломки