На Магілёўшчыне аўтобус з турыстамі ўрэзаўся ў трактар: 16 пацярпелых

04.08.2010 12:23
Архив Редакция

У Магілёўскай вобласці турыстычны аўтобус урэзаўся ў трактар. Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, у выніку ДТЗ 16 чалавек атрымалі траўмы. Здарэнне адбылося 3 жніўня прыкладна ў 16:15 ў Горацкім раёне на трасе Княжыцы — Горкі — Леніна.

Трактар з прычэпам, які перавозіў лесаматэрыялы, выехаў на сустрэчную паласу пасля таго, як у яго лопнула левае пярэдняе кола, і сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам «Крым — Горкі», перадае БелаПАН.

У выніку траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі 12 пасажыраў і два кіроўцы аўтобуса, а таксама трактарыст і яго пасажыр.

Как вам новость?
Головоломки