На Магілёўшчыне шукаюць двух злачынцаў-уцекачоў — фота

29.06.2011 16:21
Архив Редакция

У панядзелак, 27 чэрвеня, у 06:00 з камеры ізалятара часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС (Магілёўская вобласць) здзейснілі ўцёкі два злачынца, асуджаныя за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў. Мужчын аб'явілі ў вышук. Супраць іх распачалі справу па ч.2 арт.413 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Уцёкі з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, дома арыштаў або з-пад варты").

Ва УУС Мінгарвыканкама паведамілі прыкметы збеглых злачынцаў. Дзмітры Шаржановіч (нарадзіўся 3 снежня 1978 года ў Асіповічах, раней неаднаразова судзімы) на момант уцёкаў быў апрануты ў сінюю масцерку, чорныя штаны, шэрую майку, чорныя красоўкі з белымі ўстаўкамі.
сбежавший преступник 73126.jpgЯго прыкметы: на выгляд 28-30 гадоў, рост 175 см, сярэдняга целаскладу, прамыя валасы, цёмна-русыя, кароткая стрыжка, ёсць лобныя залысіны. Асаблівая прыкмета — на верхняй губе злева шнар даўжынёй каля сантыметра.

Другі ўцякач — Анатоль Гарадзецкі (нарадзіўся 19 кастрычніка 1987 года ў Асіповічах, таксама неаднаразова судзімы) — быў апрануты ў чорную масцерку, цёмна-сінія штаны, цёмна-сінюю майку з кароткім рукавом, чорныя красоўкі. Пры сабе можа таксама мець месцерку чырвонага колеру.
сбежавший преступник 223126.jpgЯго прыкметы: на выгляд 25-28 гадоў, рост 185 см, сярэдняга целаскладу, валасы прамыя, русыя, коратка стрыжаны, таксама мае лобныя залысіны, губы тоўстыя, мочкі вушэй зрослыя. Ёсць татуіроўкі: на правай руцэ (тэкст лацінскімі літарамі), на грудзях — галава тыгра, на левай назе — цмок.

Усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне шуканых злачынцаў праваахоўнікі заклікаюць звярнуцца ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102 або патэлефанаваць на мабільныя нумары (8-029) 694-08-69, 603-57-44, 616-04-49. Ананімнасць і ўзнагарода гарантуецца.

Как вам новость?
Головоломки