На Магілёўшчыне вылавілі карася-мутанта з рагамі

07.07.2010 12:50
Архив Редакция

На Чыгірынскім вадасховішчы, размешчаным на рацэ Друць на мяжы Кіраўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, рыбакі злавілі незвычайную рыбіну. У верхняй частцы цела гэтай асобіны акрамя звычайных плаўнікоў і хваста выраслі рогі. Як адзначаюць спецыялісты, гэтая рыбіна з'яўляецца звычайным срэбным карасём.

Нязвыклы выгляд рыбы абумоўлены прыроднымі асаблівасцямі: у перыяд размнажэння Карась можа спароўвацца з іншымі відамі рыбаў, паведамляе тэлеканал СТВ.

«Карась можа даваць патомства ад іншых відаў карпавых рыбаў. Такіх, як лін, карп. З гэтых ды іншых прычынаў — гэтыя мутацыі. Не выпадкова ад карася бярэ пачатак вялікая колькасць акварыюмных рыбінаў», — заявіў старэйшы выкладчык кафедры біялогіі Магілёўскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. А.А. Куляшова Аляксандр Таркан.

Как вам новость?
Головоломки