На мытні ў Горадні дальнабойшчык павесіўся проста ў машыне

01.12.2010 15:31
Архив Редакция

У чацвер ноччу, 18 лістапада, у пункце пропуску "Прывалка-Райгардас" пад Горадняй дальнабойшчык з Літвы павесіўся на апоры для люстэрка проста ў сваім аўтамабілі, у якім начаваў. Напярэдадні супрацоўнікі беларускай мытні на мяжы з Літвой затрымалі ягоную фуру, у якой дальнабойшчык спрабаваў незаконна правезці буйную партыю цыгарэтаў.

Як паведаміў намеснік начальніка Гарадзенскай рэгіянальнай мытні Віктар Гурэеў, у аўтамабілі мытнікі выявілі 731 каробак (365,5 тыс. штук) цыгарэт. Кантрабандны тавар быў прырыты афіцыйна аформленым грузам і знаходзіўся за пачкамі з паліўнымі грануламі.

Разам з тым, паводле беларускага заканадаўства за кантрабанду мужчыну не чакаў крымінальны пераслед. Супрацоўнікі мытні склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэнні, выпісалі яму штраф і канфіскавалі тавар, перадае газета «Вячэрні Гродна».

Кіроўца застаўся начаваць у Горадні ў аўтамабілі на тэрыторыі склада часовага захоўвання гарадзенскай рэгіянальнай мытні. Менавіта супрацоўнікі мытні і выявілі раніцай ягоны труп. У мужчыны ў Літве засталіся жонка і двое дзяцей. Родныя не могуць растлумачыць, што падштурхнула цалкам шчаслівага сем’яніна на гэты ўчынак.

Старшы памочнік пракурора Гарадзенскай вобласці Вячаслаў Ігнацік паведаміў, што крымінальная справа па факце смерці дальнабошчыка не ўзбуджалася, аднак, следчыя праводзяць праверку. Пакуль усе факты сведчаць аб тым, што мужчына скончыў жыццё самагубствам, цялесных пашкоджанняў у яго не выявілі.

Фура дальнабойшчыка па-ранейшаму застаецца ў Горадні. Паколькі цыгарэты не былі схаваныя ў якой-небудзь спецыяльны схованцы, што рабіць з грузавым аўто (канфіскаваць або вярнуць літоўскім уладальнікам), будзе вырашаць суд.

Как вам новость?
Головоломки