На мяжы пачалі адбіраць несапраўдныя дакументы

03.06.2010 11:22
Архив Редакция

З першага чэрвеня беларускія памежнікі пачалі працаваць з новай базай дадзеных дакументаў, што прад'яўляюцца пры перасячэнні мяжы. У ёй утрымліваецца інфармацыя пра прыкладна 300 тыс. пашпартоў, пасведчанняў бежанца, відах на жыхарства, праязных дакументах і нацыянальных пасведчаннях асобы марака, якія лічацца згубленымі, скрадзенымі або са скончаным тэрмінам дзеяння.

Як расказалі ў Дзяржаўным памежным камітэце, цяпер у пунктах пропуску гэтыя дакументы будуць адбірацца і накіроўвацца ў адпаведныя дзяржорганы, а з іх уладальнікамі будуць праводзіць разбіральніцтва.

Пры гэтым ужо ў першы дзень працы з новай базай памежнікі канфіскавалі адзін з такіх «згубленых» пашпартоў грамадзяніна Беларусі, адзначыў у ДПК.

У памежным ведамстве патлумачылі, што найбольш распаўсюджаная ў краіне сітуацыя, пры якой грамадзянін мае два пашпарты. «Так адбываецца, калі ён губляе дакумент, робіць адпаведную заяву ў органы ўнутраных спраў і атрымлівае новы. Згублены пашпарт пры гэтым прызнаецца несапраўдным і ў выпадку яго выяўлення падлягае абавязковай здачы ў органы ўнутраных спраў. Аднак калі праз нейкі час згублены дакумент цудоўным чынам знаходзіцца, грамадзянін яго не здае. пакідае сабе і часта карыстаецца для перасячэння мяжы», — паведамілі ў памежным камітэце.

Как вам новость?
Головоломки