На мяжы з Латвіяй канфіскавалі цыгарэты на 330 тыс. даляраў

16.06.2010 14:09
Архив Редакция

Грамадзянін Беларусі, які рухаўся з Расіі ў Латвію, спрабаваў незаконна правесці ў грузавым адсеку паўпрычэпа грузавіка Volvo больш за 410 тыс. пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці, утоеных ад мытнага афармлення. Тытунёвыя вырабы былі канфіскаваныя супрацоўнікамі мытні.

Падазронае аўто для праверкі спынілі на беларуска-латвійскай мяжы ў Браслаўскім раёне ў пункце пропуску «Урбаны», перадае БелТА.

Другая партыя нелегальных цыгарэтаў перавозіліся ў грузавым аўтамабілі Volvo, якім кіраваў грамадзянін Польшчы. Машына ехала з Расеі ў Літву без грузу, аднак у падлозе паўпрычэпа мытнікі выявілі спецыяльна абсталяваны тайнік, дзе былі схаваныя яшчэ амаль 500 пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці.

У гэтым выпадку акрамя цыгарэтаў у паляка як прадмет здзяйснення мытнага правапарушэння таксама канфіскавалі і аўтамабіль. Прыкладны кошт машыны — 450 млн. рублёў.

Па папярэдняй ацэнцы, Віцебская мытня спынілі незаконны вываз двух партый цыгарэт папярэдняй ацэначнага коштам каля 932,5 млн. рублёў (каля 330 тыс. даляраў)

Как вам новость?
Головоломки