На мяжы з Літвой затрымалі партыю наркотыкаў на 600 тыс. даляраў

12.07.2010 16:12
Архив Редакция

Раніцай 9 ліпеня ў Маладзечанскім раёне затрымалі адну з самых буйных за апошнія гады партый псіхатропных рэчываў, коштам каля 600 тыс. даляраў, паведамілі ў дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

Супрацоўнікі памежнай службы сумесна са спецпадпаддзяленнем «Страла» ДАІ МУС затрымалі грамадзяніна Літвы, які на асабістым аўтамабілі незаконным спосабам завёз у Беларусь больш за 60 тыс. таблетак. Па заключэнні экспертызы, у таблетках утрымліваецца асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва хлорфінілпіперазін. Агульная вага затрыманых прэпаратаў склала больш за 18 кілаграмаў. Прыблізны кошт наркотыкаў пры збыце на «чорным» рынку складае каля 600 тыс. даляраў.

У адносінах да зламысніка распачалі шэраг крымінальных спраў. За дадзенае злачынства яму пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки