На мяжы з памылкай напісалі назву Беларусі

06.05.2010 11:19
Архив Редакция

Пры ўездзе ў Беларусь па трасе Масква-Мінск на інфармацыйна-паказальным знаку назву Беларусі ў ангельскім варыянце напісалі з памылкай. Праязджаючы міма таблічкі, людзі якія ведаюць ангельскую мову, лёгка змогуць выявіць недахоп, бо слова Republic на канцы напісана з літарай «k», замест належнага па правілах ангельскай граматыкі «с».

Невядома дакладна, колькі ўжо стаіць няправільны паказальнік, і ці збіраюцца змяняць памылку на таблічцы, паведамляе «Салiдарнасць».
Як ужо паведамляў Тэлеграф, раней здараліся і іншыя выпадкі няправільнага напісання рознага роду назваў. Так, у Брэсце на помніку ў гонар тысячагоддзя горада, усталяваным у цэнтры горада ў ліпені 2009 года, гараджане выявілі 75 арфаграфічных памылак. 
Акрамя таго, на помніку былі скажоны некаторыя імёны гістарычных дзеячоў і прозвішчы дзейсных службоўцаў.
Да гэтага, у 2008 годзе, Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі замяняў штампы аб выездзе за мяжу на беларускай мове, дзе было дапушчаны адразу дзве арфаграфічныя памылкі. У прыватнасці, наяўныя на пунктах пропуску штампы «У выездзе адказана» замяняліся на штампы з правільным надпісам «У выездзе адмоўлена».

Как вам новость?