На мяжы з Польшчай утварылася чарга ў 13 кіламетраў — відэа

14.02.2011 14:33
Архив Редакция

У пункце пропуску "Кузніца" на мяжы Беларусі і Польшчы ў ноч з 12 на 13 лютага праз моцны галалёд утварылася чарга даўжынёй у 13 кіламетраў. З праблемамі з праездам сутыкнуліся як кіроўцы грузавых, так і легкавых аўтамабіляў. Каб перасяччы мяжу з Польшчай і ўехаць у Беларусь, кіроўцам даводзіцца чакаць па некалькі дзясяткаў гадзін.

Памежнікі заклікаюць кіроўцаў шукаць шляхі аб’езду. Па іх прагнозах, сітуацыя на мяжы, хутчэй за ўсё, зменіцца толькі ў аўторак, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Разам з тым, па дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі, у пункце пропуску «Брузгі», які стыкуецца з «Кузніцай» сабралася каля 450 грузавікоў. У пункце пропуску «Бераставіца» стаіць 250 грузавікоў. На іншых пунктах пропуску на мяжы з Польшчай чэргаў няма.

Как вам новость?