На мяжы з Украінай аўто стаялі ў чарзе па пяць гадзін

02.08.2010 15:05
Архив Редакция

На беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Новая Гута" на выезд утварылася шматгадзінная аўтамабільная чарга. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Гомельскага памежнага атрада. Памежнікі рэкамендуюць грамадзянам, якія накіроўваюцца адпачываць ва Украіну, скарыстацца пунктамі пропуску "Камарын" і "Весялоўка".

Практычна ўся нейтральная зона паміж беларускім і ўкраінскім прапускнымі пунктамі занятая аўтамабілямі. Чарга заняла больш за кіламетр, а кіроўцам і пасажырам даводзіцца чакаць да пяці-шасці гадзін, перадае БелТА.

Чарга ўтварылася ў сувязі з рэзкім павелічэннем транспартнага і пасажырскага патоку ў паўднёвым напрамку Украіны. У Гомельскім памежным атрадзе паведамілі, што праз рэканструкцыю ўкраінскага прапускнога пункту «Новыя Ярылавічы» яго не ўдаецца аператыўна абслугоўваць.

Как вам новость?
Головоломки