На МКАД BMW урэзалася ў калону веласіпедыстаў — відэа

10.03.2011 11:04
Архив Редакция

У сераду, 9 сакавіка, каля 17:00 на Мінскай кальцавой дарозе аўтамабіль BMW заехаў у калону спартоўцаў-раварыстаў з 12 чалавек. Сярод іх былі падлеткі 13-14 гадоў і два трэнеры. У цяперашні час васьмёра пацярпелых знаходзяцца ў гарадскіх лякарнях, паведаміў адказны лекар станцыі хуткай дапамогі Дзяніс Маісеенка.

Лекар растлумачыў, што траўмы пацярпелых, дастаўленых у стацыянарныя аддзяленні лякарняў, не цяжкія, але патрабуюць лячэння і сталага медыцынскага назірання. Пакуль не вядома, колькі часу спатрэбіцца на лячэнне спартоўцаў, перадае БелТА.

Дзяніс Маісеенка таксама распавёў, што некаторыя веласіпедысты атрымалі псіхалагічны шок і маюць патрэбу ў амбулаторным лячэнні. Самі ўдзельнікі велапрабегу адзначылі, што асноўны ўдар пры ДТЗ прыйшоўся на трэнераў, якія замыкалі калону.

Паводле папярэдняй інфармацыі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, малады чалавек за рулём легкавога аўто ехаў па крайнім правым шэрагу і адцягнуўся на фуру, якая рухалася па суседняй паласе, што і прывяло да аварыі, перадае Onliner.by.

Кіроўцу BMW даставілі на медыцынскі агляд. У цяперашні час вядзецца расследаванне ДТЗ.

Как вам новость?
Головоломки