На МКАД сутыкнулася 9 легкавікоў і аўтобус

07.09.2010 15:31
Архив Редакция

На знешнім коле Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі паміж Партызанскім праспектам і вуліцай Прамысловай 6 верасня  сутыкнулася сем легкавых аўтамабіляў. У выніку дарожна-транспартнага здарэння ўтварыўся вялізны затор, у якім сутыкнулася яшчэ некалькі машын і турыстычны аўтобус.

«Сутыкнулася дзевяць машын. Дзясятым быў аўтобус, але без пасажыраў. Увогуле ў аварыі ніхто не пацярпеў. А сітуацыя вельмі простая. Над кальцавой праязджаў чыгуначны састаў, па нейкай прычыне адтуль выпаў камень, проста на машыну. Ад нечаканасці кіроўца затармазіў і адбылася ланцуговая рэакцыя: аўтамабілі, якія ехалі ззаду, не паспявалі спыняцца і ўрэзаліся адзін у аднаго», — паведамілі ў ДАІ Заводскага раёна, перадае Auto Onliner.

Як распавялі ў ДПС, з-за аварыі былі перакрытыя 2 паласы прыкладна на паўгадзіны і, як вынік утварыўся затор. Па словах інспектараў, гэта самы звычайны ўчастак кальцавой, ДТЗ ж адбылося шмат у чым праз выпадковы збегу абставінаў.

Как вам новость?
Головоломки