На Мінскім віназаводзе будуць разліваецца "найлепшыя французскія віны"

03.08.2010 15:12
Архив Редакция

ЗАТ "Мінскі завод вінаградных він" першым з беларускіх прадпрыемстваў прыступіў да разліву французскіх вінаў з правінцыі Бардо пад гандлёвымі маркамі Chateau Des Chevaliers Bordeaux і Chateau Les Agneras Bordeaux. У крамах краіны ўжо з'явіліся першыя разлітыя ў Беларусі французскія бардоскія віны.

Разліў французскіх вінаў вядзецца на ўмовах франчайзінгу ў адпаведнасці з дамовай, падпісанай паміж Домам Рыўер і Мінскім заводам вінаградных вінаў. Падпісанню кантракту папярэднічаў візіт кіраўніцтва Дома Рыўер на беларускае прадпрыемства, перадае БелТА.

«Для французаў было важна пераканацца ў тым, што прадпрыемства мае высокатэхналагічнае абсталяванне, якое дазваляе ажыццяўляць разліў віна «халодным спосабам», і што мы здольныя захаваць якасць іх віна ў першапачатковым выглядзе», — адзначыў дырэктар завода Дзяніс Мароз.

Першыя французскія віны, разлітыя на Мінскім заводзе вінаградных він, ужо паступілі ў беларускія крамы. У далейшым асартымент французскіх вінаў плануецца пашырыць. Да канца гэтага года Мінскі завод мае намер давесці долю натуральных вінаградных вінаў на ўмовах франчайзінгу да 30% у агульным аб’ёме вытворчасці. «Наша прадпрыемства на ўласным прыкладзе даказала, што ў Беларусі, якая сама не вырошчвае вінаград у прамысловых аб’ёмах, можна вырабляць высакаякасныя віны», — падкрэсліў кіраўнік завода.

Эксперт: разлітае на Мінскім заводзе віно будзе ў два разы таннейшае за прывезенае з Францыі

З Францыі ў Беларусь пастаўляецца віно ўраджаю 2009 года, якое лічыцца адным з найлепшых за апошнія 10 гадоў. Па словах галоўнага вінароба завода Івана Троцкага, для вытворчасці такіх вінаў выкарыстоўваецца вінаград аднаго гатунку і з адной плантацыі, вырошчванне якога строга кантралюецца спецыялістамі. На беларускім прадпрыемстве маюць намер вырабіць 50 тыс. бутэлек такога віна.

«Наша прадпрыемства выступае за тое, каб спажыванне натуральнага вінаграднага віна ў Беларусі стала часткай культуры, — адзначыў Іван Троцкі. — Вось чаму мы даем магчымасць беларускім спажыўцам пазнаёміцца з найлепшымі французскімі вінамі, якія па якасці не саступаюць разлітым ў Францыі, а па цане — значна таннейшыя. Калі б гэтае віно бутылявалася для Беларусі ў Францыі, яго кошт складаў бы прыкладна 60 тыс. рублёў за бутэльку. Разлітае на Мінскім заводзе вінаградных вінаў, яно таннейшае больш як у два разы».

Как вам новость?
Головоломки