На нафтаправодзе Полацк-Вентспілс адбылася аварыя

30.12.2010 11:35
Архив Редакция

У аўторак, 28 снежня, на нафтаправодзе Полацк-Вентспілс, які праходзіць па тэрыторыі Літвы, адбылася аварыя. Паводле інфармацыі літоўскай нафтавай кампаніі AB "ORLEN Lietuva", плошча разліву дызельнага паліва склала каля двух квадратных кіламетраў. Уцечку паліва выявілі пасля таго, як ціск у трубаправодзе моцна ўпаў.

У цяперашні час разліў нафты лакалізаваны. На месцы здарэння працаўнікі аварыйных службаў збіраюць паліва ў спецыяльныя кантэйнеры і перавозяць іх у Ракішкі (паўночна-ўсход Літвы), адкуль па чыгунцы адпраўляюць на нафтаперапрацоўчыя заводы. Паралельна з гэтым працоўныя ажыццяўляюць рамонт пашкоджанага ўчастка трубаправода.

Па факце здарэння была створана спецыяльная экспертная камісія, якой трэба будзе вызначыць прычыны аварыі, ацаніць яе наступствы, а таксама выпрацаваць комплексныя меры па прадухіленні падобных выпадкаў у будучыні. Сумесна з эколагамі эксперты таксама ацэняць экалагічную шкоду, а таксама памер магчымай кампенсацыі, пакладзенай па заканадаўстве Літвы.

Па дадзеных AB «ORLEN Lietuva», праца камісіі можа заняць да двух месяцаў. Пакуль эксперты не выявілі якіх-небудзь прыкмет несанкцыянаванага доступу да трубаправоду.

Нафтаправод Полацк-Вентспілс выкарыстоўваецца для экспарту паліва з Беларусі да латвійскага тэрмінала Вентспілс і далей у Заходнюю Еўропу.

Как вам новость?
Головоломки