На Палессі мужчына на паляванні па неасцярожнасці застрэліў свайго бацьку

26.07.2010 15:53
Архив Редакция

Ноччу з 24 на 25 ліпеня сямёра мужчынаў — жыхары горада Іванава Берэсцейскай вобласці палявалі на дзіка. Каля 02:00 адзін з іх, стрэліўшы са стрэльбы, па неасцярожнасці трапіў ва ўласнага бацькі. Ад атрыманай траўмы 50-гадовы мужчына памёр на месцы, паведаміла старшая памочніца пракурора Берасцейскай вобласці Вольга Дзмітрук.

25 ліпеня пракуратура Іванаўскага раёна ўзбудзіла ў дачыненні да 30-гадовага мужчыны крымінальную справу па ч. 1 арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). У цяперашні час вядуцца следчыя працы, паведамляе БелаПАН.

Па папярэдніх дадзеных, абодва мужчыны (і той, што страляў, і той, што загінуў) парушылі правілы палявання, паведаміла старшая памочніца пракурора вобласці.

Как вам новость?
Головоломки