На паляванні ў Беларусі падстрэлілі буйнога расійскага бізнэсоўцаў

13.01.2011 12:54
Архив Редакция

На тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі" недалёка ад вёскі Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці 11 студзеня ў выніку няшчаснага выпадку на дазволеным калектыўным паляванні на дзіка адзін з паляўнічых атрымаў агнястрэльнае раненне сківіцы. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелым апынуўся генеральны дырэктар аднаго з філіялаў ААТ "Расійскія чыгункі".

Пацярпелага бізнэсоўцу з асколкавым пераломам ніжняй сківіцы шпіталізавалі ў мясцовую лякарню. У цяперашні час па факце здарэння праводзіцца праверка, перадаюць «Беларускія навіны».

Па версіі праваахоўных органаў, няшчасны выпадак адбыўся, калі адзін з паляўнічых — генеральны дырэктар санкт-пецярбургскага ЗАТ «Ніка» — стрэліў у дзіка. Аднак куля адрыкашэціла, змяніла траекторыю палёту і трапіла ў сківіцу іншага паляўнічага. З месца здарэння праваахоўнікі канфіскавалі зарэгістраваную паляўнічую стрэльбу ТОЗ-34Р, чатыры набоі і 14 гільзаў.

У Мядзельскі РАУС аб здарэнні заявіў старшы егер нацыянальнага парку. Паводле яго інфармацыі, пацярпелы паляўнічы атрымаў права на захоўванне гладкаствольнай агнястрэльнай зброі толькі ў снежні 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки