На "парадзе феерверкаў" будуць баі са спецэфектамі і вялікі канцэрт

07.05.2010 10:20
Архив Редакция

У гэту суботу, восьмага траўня, у ГСАК "Лагойск" пройдзе фэст "Парад феерверкаў". Апроч уласна феерверкаў ад лепшых піратэхнікаў Расіі, Украіны і Беларусі гледачоў чакае насычанае ваеннае шоў і вялікі канцэрт.

У рамках ваеннага шоў наведнікі мерапрыемства ўбачаць рэканструкцыі ваенных дзеянняў трох эпох — Вялікага Княства Літоўскага, Напалеонаўскіх войнаў і Другой сусветнай. Усе баі будуць максімальна рэалістычнымі — салдаты будуць страляць з сапраўднай стралковай зброі і гармат, а дзякуючы піратэхнічным спецэфектам, якія ўжываюцца падчас здымак кінастужак, будуць раздавацца самыя сапраўдныя выбухі.
Пасля завяршэння кожнай рэканструкцыі ў гледачоў будзе час і магчымасць бліжэй пазнаёміцца і сфатаграфавацца з іх удзельнікамі і выкарыстанай зброяй. Спецыяльным госцем свята будзе савецкі бронеаўтамабіль БА-64 узору 1941 года, які яшчэ нідзе не паказваўся, узноўлены энтузіястамі з гомельскага клуба «Гонар мундзіра».
Як толькі сцямнее, пачнецца галоўная частка шоў — феерверкі. Маштабныя і непаўторныя агністыя карціны ў беларускім небе намалююць прадстаўнікі Расіі (EZ-Studio, Масква), Украіны («Эдэльвейс-феерверкі», Данецк) і Беларусі («Кальвін», Мінск). Да феерверкаў і паміж імі гледачоў таксама чакае вялікі канцэрт, у рамках якога на сцэну выйдуць Аляксандр Патліс, «Палац», Litesound, «Аляксандра і Канстанцін», Open Space. 
На пляцоўцы таксама будуць працаваць атракцыёны, арганізаваны продаж ежы і напояў, уключаючы прадукцыю беларускіх півавараў. 
Квіток на фэст каштуе 30 тыс. рублёў. Уваход для дзяцей да 12 гадоў у суправаджэнні бацькоў, а таксама для курсантаў ваенных вучэльняў у форме — бясплатны. Да ГСАК Лагойск падчас правядзення фэсту можна дабрацца на прыватным транспарце (бясплатная паркоўка на тысячу машын) і на спецыльным бясплатным аўтобусе, які будзе курсаваць ад Нацыянальнай Бібліятэкі. Пачатак праграмы ў 17:00. Даведка і замова квіткоў: (029) 171 179 8. 

Thumbnail image for parad-feerverkov-afisha.jpg

Как вам новость?