На пахаванне Качынскага прыедуць дзве беларускія дэлегацыі

15.04.2010 10:44
Архив Редакция

На пахаванні прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага ў Варшаву прыедзе дэлегацыя афіцыйнага Мінска, а таксама дэлегацыя, якую рыхтуе Партыя БНФ. У прыватнасці, як паведаміў прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных, афіцыйная дэлегацыя на пахаванні будзе прадстаўлена "на самым высокім узроўні".

«У дадзены момант склад удзельнікаў дэлегацыі ўзгадняецца і ў бліжэйшыя дзень-два ён стане вядомым», — цытуе «Еўрапейскае радыё для Беларусі» словы прадстаўніка МЗС.

У сваю чаргу, удзельнікі дэлегацыі ад Партыі БНФ пакуль не вядомыя. Акрамя таго, Партыя БНФ мае падпісаныя дамовы пра супрацоўніцтва з партыяй польскага прэзідэнта «Права і справядлівасць».

Как вам новость?
Головоломки