На правядзенне выбараў-2010 Беларусь выдаткавала 8,62 млн. даляраў

14.03.2011 19:20
Архив Редакция

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 12 сакавіка зацвердзіў зводную справаздачу аб фактычных выдатках грашовых сродкаў на падрыхтоўку і правядзенне прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Як распавёў сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі Мікалай Лазавік, агульная сума выдаткаў склала 26,1 млрд. рублёў (або каля 8,62 млн. даляраў). 

«Справаздача складзена на падставе зводных справаздач абласных і Мінскага гарадскога фінансавых упраўленняў, Цэнтральнай камісіі, а таксама міністэрства замежных спраў аб выдатках участковых камісіяў, утвораных за межамі Беларусі», — цытуе прадстаўніка ЦВК БелаПАН.

«Расходаванне сродкаў праходзіла рацыянальна, ёсць нават эканомія. Нявыкарыстаныя сродкі ў суме 135,6 млн. рублёў вернуты ў рэспубліканскі бюджэт», — адзначыў Мікалай Лазавік.

Сакратар ЦВК дадаў таксама, што «сродкі на магчымае правядзенне другога тура прэзідэнцкіх выбараў Цэнтрвыбаркам з бюджэту не запытваў».

Как вам новость?
Головоломки