На прэзентацыю праграмы Раманчука прыйшла міліцыя з аўтаматамі

27.08.2010 12:54
Архив Редакция

У Вілейцы 26 жніўня прэзентацыя перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука праходзіла ў прысутнасці ўзброеных аўтаматамі супрацоўнікаў МУС. Пра гэта распавёў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

На прэзентацыю перадвыбарнай праграмы кандыдата ў прэзідэнты ад АГП у Вілейцы сабралася 35 чалавек. Праз 15 хвілін пасля пачатку перадвыбарчай платформы кандыдата ў дом нечакана наляцелі супрацоўнікі пажарнай службы. Свой візіт яны патлумачылі неабходнасцю праверыць печку. Аднак, сышлі пажарныя таксама раптоўна, як і з’явіліся. Праз некаторы час у будынак, дзе праходзіла прэзентацыя перадвыбарчай праграмы Яраслава Раманчука, прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі.

Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што да іх паступіў сігнал аб тым, што ў дадзеным доме «вараць наркотыкі». На гэтай падставе яны паспрабавалі перапісаць усіх прысутных, аднак людзі на гэта не пайшлі. Тады да дому пад’ехала яшчэ адна машына, ужо з ўзброенымі аўтаматамі супрацоўнікамі МУС.

Тым не менш, нягледзячы на прысутнасць аўтаматчыкаў і відавочны намер сарваць сустрэчу АГП, Яраслаў Раманчук працягнуў прэзентацыю сваёй перадвыбарнай праграмы, паведамляе сайт АГП.

Па словах Анатоля Лябедзькі, адмову ў прадстаўленні памяшкання для сустрэчы з Яраславам Раманчуком ў мінскім гатэлі «Еўропа», спробы сарваць прэзентацыю яго праграмы ў Салігорску і падзеі ў Вілейцы ўжо не пакідаюць сумненняў у тым, што ўладамі прынята рашэнне ўсяляк перашкаджаць кандыдату ў прэзідэнты ад АГП сустракацца з людзьмі.

Как вам новость?
Головоломки