На Радаўніцу ў Беларусі будзе чатыры выходныя

02.04.2010 13:33
Архив Редакция

На Радаўніцу беларусы будуць адпачываць чатыры дня запар у сувязі з тым, што працоўны дзень з панядзелка, 12 красавіка, пераносіцца на суботу, 17 красавіка. Такое рашэнне прынята паводле пастановы савета міністраў № 410 ад першага красавіка гэтага года, распавялі ў прэс-службе ўрада.

«Арганізацыям надаецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Такім чынам, чатыры дні запар, з 10 да 13 красавіка ўлучна, афіцыйна абвешчаны ў краіне непрацоўнымі днямі.

Как вам новость?
Головоломки