На сельгаспрацы ў 2011 годзе выдаткуюць на 600 млрд рублёў менш

19.05.2011 17:12
Архив Редакция

На фінансаванне сельгаспрацаў ў 2011 годзе патрацяць 4,2 трлн рублёў замест запланаваных 4,8 трлн. "Мы адкарэктавалі фінансаванне па сродках абароны, мінеральных угнаеннях. Планавалі 2,2 млрд рублёў, а выдаткавалі 1,6 млрд рублёў, набыўшы больш сваіх угнаенняў, а не імпартных", — паведаміў 19 траўня намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі.

Паводле яго слоў, з пачатку года на сельскую гаспадарку ўлады выдаткавалі 2,6 трлн рублёў. «Цяпер разам з банкамі мы працуем на фінансаванне закупкі ў асноўным тэхнікі», — расказаў намеснік міністра, перадае БелаПАН.

Васіль Паўлоўскі адзначыў, што тэхнікі ўжо паставілі на 1,2 трлн рублёў. Пры гэтым паставілі пасяўных агрэгатаў 100% ад плану, плугоў — 61%, машын па ўнясенню мінеральных угнаенняў — 36%, камбінаваных глебаперапрацоўных агрэгатаў — 16%, трактароў — 23%, збожжаўборачных камбайнаў — 21%, кормаўборачных камбайнаў — 10%, буракаўборачных камбайнаў — 17%.

Как вам новость?