На "Славянскім базары" АМАП сапсаваў настрой Іне Афанасьевай

12.07.2010 12:10
Архив Редакция

Заслужаная артыстка Беларусі Іна Афансьева засталася незадаволеная віцебскімі міліцыянтамі і даішнікамі. Спявачка расказала журналістам, што ёй перашкодзілі абдымацца з сябрам і ездзіць на аўтамабілі.

Па словах Іны Афанасьевай, напярэдадні ўвечары каля Летняга амфітэатра яна сустрэла свайго старога знаёмага і з радасцю з ім абнялася. Аднак супрацоўнік АМАП, які дзяжурыў побач,  палічыў такую форму прывітання недапушчальнай: «Тут не месца для пацалункаў і абдымкаў», перадаюць «Народныя навіны Віцебска».

Другі канфлікт адбыўся з удзелам супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі. Па словах Іны Афанасьевай, даішнік не дазволіў аўтамабілю беларускай спявачкі пад’ехаць за ёй, аднак прапусціў машыну расійскага артыста.

«Хто-небудзь можа мне сказаць, што здарылася з віцебскім АМАПам і ДАІ? Гэта проста катастрофа! Віцебскім АМАПу і ДАІ — велізарнае прывітанне за выдатны прыўзняты настрой перад канцэртам»- абурылася артыстка.

«Я люблю сваіх расійскіх калегаў і ні ў якім разе не хачу сказаць, што да іх трэба ставіцца інакш. Але і да беларускіх артыстаў таксама трэба ставіцца паважліва. Артыстаў крыўдзіць нельга!», — падсумавала Іна Афанасьева.

Как вам новость?
Головоломки