На спаборніцтвах пад Мінскам разбіўся нямецкі верталёт

09.08.2010 11:03
Архив Редакция

Пад Мінскам на аэрадроме Баравая падчас спаборніцтваў па верталётным спорце разбіўся нямецкі экіпаж. Трагедыя здарылася ў нядзелю, 8 жніўня, падчас паказальных выступаў пры выкананні фігуры вышэйшага пілатажу "мёртвая завеса", распавялі ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Нямецкая каманда выступала на Кубку СНД па верталётным спорце на верталёце MD-500 (вытворчасці ЗША). У выніку аварыі загінуў адзін пілот.

Як сведчаць відавочццы, калі машына ўзлятала, абвясцілі, што яе пілатуе 74-гадовы Гюнтэр Цымэр, перадае БЕЛАПАН.

Паводле папярэдняй інфармацыі, нямецкаму пілоту не хапіла вышыні пры выйсці з «мёртвай завесы», у выніку чаго верталёт праваліўся. Машына звалілася ў паўночна-заходняй частцы аэрадрома за 500-600 метраў ад гледачоў.

У якасці магчымых версій, у ліку іншых, разглядаецца таксама памылка пілота і няўлік ім метэаўмоў.

Как вам новость?
Головоломки