На спаборніцтвах вадалазаў МНС выпадкова знайшлі патанулага чалавека

09.07.2010 13:02
Архив Редакция

У Жлобінскім раёне падчас рэспубліканскіх спаборніцтваў вадалазных службаў міністэрства па надзвычайных сітуацыях ратавальнікі выпадкова знайшлі ў возеры патанулага чалавека. Як расказалі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, ім аказаўся мясцовы жыхар, які месяц таму адправіўся рыбаліць на возера і не вярнуўся дадому.

Тады пошукі не далі вынікаў і рыбака знайсці не ўдалося, перадае БелТА.

Паводле інфармацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах, з пачатку года ў Беларусі патанулі 403 чалавекі, уключаючы 36 непаўналетніх. У большасці выпадкаў трагедыі на вадзе адбываюцца пасля ўжывання алкаголю, адзначылі ў ТРВОДзе.

Больш за 530 няшчасных выпадкаў на вадзе ратавальнікам удалося прадухіліць.

За мінулы тыдзень, з 28 чэрвеня па 4 ліпеня ў Беларусі патанула 56 чалавек, сярод якіх сямёра дзяцей.

Как вам новость?
Головоломки