На свята Перамогі ў Беларусі будзе тры выходныя

26.04.2010 09:40
Архив Редакция

На дзявятага траўня беларусы будуць адпачываць тры дні запар у сувязі з тым, што працоўны дзень з панядзелка, дзясятага траўня, пераносіцца на суботу, 15 траўня. Такое рашэнне прынята паводле пастановы Савету міністраў № 607 ад 23 красавіка, распавялі ў прэс-службе ўрада.

«Арганізацыям падаецца права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўнага дня ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Такім чынам, тры дні запар, з восьмага па дзясятага траўня ўключна, афіцыйна абвешчаны ў краіне непрацоўнымі днямі.

Как вам новость?