На тэрыторыі лазні ў Мінску прагрымеў выбух: двое загінулі

29.04.2011 08:53
Архив Редакция

У чацвер, 28 красавіка, каля 16:25 на вуліцы Алешава ў Мінску на тэрыторыі ЗАТ "Соф Автоминск", дзе знаходзіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс, прагрымеў выбух. Па дадзеных памочніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага, падарваўся паравы кацёл ў лазні. У выніку выбуху загінулі два чалавекі, яшчэ чацвярых шпіталізавалі.

Паводле наяўнай інфармацыі, выбухам пашкодзіла канструкцыі другога паверха будынка на плошчы каля 30 квадратных метраў, а таксама каля дзесяці машын, прыпаркаваных побач з ФАКам (на першым паверсе будынка таксама знаходзіцца аўтамыйка), перадае Оnliner.by.
«Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння праз дзве хвіліны пасля таго, як паступіў сігнал на пульт дзяжурнага. З-пад завалаў былі вынятыя шэсць чалавек. Чацвёра з іх былі перададзеныя лекарам «хуткай». Жыцці дваіх выратаваць не ўдалося — яны памерлі на месцы здарэння» , — паведаміў Віталь Дэмбоўскі.
Прадстаўнік МНС растлумачыў, што ў выніку выбуху паравога катла пацярпелі наведвальнікі лазні ФАКа. Усяго ў гэты момант там знаходзіліся восем чалавек (сем жанчын і мужчына), двум з іх удалося самастойна выбрацца з-пад завалаў, перадае БелТА.
У цяперашні час на месцы здарэння працягваецца разбор завалаў, працуюць спецыялісты МНС, пракуратуры і міліцыі.

Как вам новость?
Головоломки