На тэрміновую службу ў беларускае войска хочуць забраць 10 тыс. чалавек

13.10.2010 15:28
Архив Редакция

У ходзе цяперашняга асенне-зімовага прызыву каля дзесяці тысяч чалавек будуць прызваны для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдатаў і сяржантаў. Як паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі, падрыхтоўка да прызыву ўжо пачалася. Аднак, канкрэтныя тэрміны адпраўкі навабранцаў у войскі пакуль невядомыя.

У міністэрстве адзначылі, што цяперашні прызыў, магчыма, выпадзе на другую палову студзеня 2011 года, перадае БелТА.

Разам з тым, у гэты прызыў звальненне ў запас, адбор навабранцаў і іншыя неабходныя мерапрыемствы будуць праводзіцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі № 529, падпісаным 12 кастрычніка 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки