На Віцебшчыне ад выбуху петарды пацярпела двухгадовая дзяўчынка

03.01.2011 14:31
Архив Редакция

У навагоднюю ноч у Віцебскай вобласці падчас масавых гулянняў ад выбухаў петардаў пацярпелі тры чалавекі, у тым ліку двухгадовая дзяўчынка. Як паведаміла прэс-сакратарка абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо, дзяўчынку з тэрмічнай траўмай вочы шпіталізавалі ў Віцебскую абласную клінічную лякарню.

Сярод пацярпелых ад выбухаў піратэхнічных сродкаў таксама 19-гадовая жыхарка вёскі Шунеўцы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Яна атрымала апёк калена ад выбуху петарды. Трэці пацярпелы — малады рабочы Новалукомльскай ДРЭС — абышоўся драпінай верхняга павека, перадае БелТА.

Акрамя таго, у абласным упраўленні МНС таксама паведамілі, што 1 студзеня праз неасцярожнае абыходжанне з піратэхнікай адбыўся пажар у Полацку. Меркавана, на балкон аднаго з дамоў ноччу заляцела петарда, у выніку чаго адбылося ўзгаранне.

На Гомельшчыне ад выбуху петарды пацярпела дзевяцігадовая дзяўчынка

Ёсць пацярпелыя ад няправільвнага абыходжання з піратэхнікай і ў Гомельскай вобласці. Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, у святочныя дні ў Гомелі тры чалавекі атрымалі траўмы і апёкі ад піратэхнікі.

Так, у ноч на 1 студзеня рваную рану верхняй і ніжняй губы ад выбуху петарды атрымала дзевяцігадовая дзяўчынка. У гэты ж дзень у гарадскую лякарню даставілі мужчыну, якому піратэхнічная ракета трапіла ў твар проста на прыпынку грамадскага транспарту. 2 студзеня ў прыёмны пакой Гомельскай гарадской бальніцы хуткай дапамогі з тэрмічнымі апёкамі абедзвюх рук даставілі мужчыну — петарда разарвалася прама ў ягоных руках.

Разам з тым, як раней перадаваў Тэлеграф, у Мінску, паводле інфармацыі ГУУС, навагодняя ноч прайшла без здарэнняў.

Как вам новость?
Головоломки