На Віцебшчыне пры будаўніцтве дарогі выявілі склад боепрыпасаў

20.09.2010 14:47
Архив Редакция

Пры будаўніцтве дарогі ў Віцебскім раёне рабочыя знайшлі склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Усе боепрыпасы знішчылі супрацоўнікі групы размінавання в/ч № 5524. Аб гэтым паведаміў следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Аляксандр Казакоў.

Як патлумачыў следчы, боепрыпасы выявілі супрацоўнікі будаўнічага прадпрыемства, якія праводзілі земляныя працы на ўчастку дарогі каля вёскі Старынкі. Пры абследаванні гэтага ўчастка супрацоўнікі групы размінавання знайшлі 12 артылерыйскіх снарадаў калібрам 75 міліметраў, адзін — калібрам 152 міліметры, гранату Ф-1, дзве ружэйныя гранаты і 24 артылерыйскія выбухоўнікі, перадае БелТА.

Між тым, у гэтым жа раёне, у лесе каля вёскі Сасноўка мясцовы жыхар таксама знайшоў снарады падчас збору грыбоў. Прыбыўшы на месца мінёры выявілі там арсенал з 63 мінамётных мінаў калібрам 50 міліметраў і 12 выбухоўнікаў да іх.

Как вам новость?