На Віцебшчыне пры выбуху снарада часоў ВАВ загінула дзіця

25.04.2011 10:12
Архив Редакция

У вёсцы Пнёва Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці загінуў хлопчык 2000 года нараджэння ў выніку, як мяркуецца, выбуху снарада часоў Вялікай айчыннай вайны. Яшчэ адзін дзесяцігадовы хлопчык і дзве дзяўчынкі 2002 і 2004 гадоў нараджэння атрымалі раненні. Аб гэтым паведаміў следчы па найважнейшых справах следчага аддзелау абласной пракуратуры Аляксандр Таўтын.

Як распавялі дзеці, 22 красавіка каля 16:30 яны гулялі на ўскраіне вёскі. Старэйшы хлопчык дзесьці знайшоў металічны прадмет, прынёс у кампанію і стаў стукаць ім, пасля чаго прадмет падарваўся. Дзіця загінула, яго сябры дастаўленыя ў лякарню Віцебску. Па словах медыкаў, пагрозы для іх жыцця няма, паведамляе БелТА.

Следчы аддзел абласной пракуратуры праводзіць праверку па гэтым факце і робіць неабходныя экспертызы. Дзеці з’яўляюцца адзінымі сведкамі таго, што здарылася, для высвятлення некаторых дэталяў неабходна чакаць іх выздараўлення.

Как вам новость?