На Віцебшчыне "разгружаюць склады" толькі 77 прадпрымальнікаў з 22 тысяч

24.08.2010 16:25
Архив Редакция

Толькі 77 з 22 тысяч прадпрымальнікаў Віцебскай вобласці дапамагаюць дзяржаўным прадпрыемствам разгружаць складскія запасы. Да гэтага прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў указ, паводле якога прадпрымальнікі, якія вязуць гэтыя тавары на рэалізацыю за мяжу, атрымліваюць пэўныя льготы.

Аднак прадпрымальнікі кажуць, што «разгружаць склады» ім проста нявыгадна, паколькі амаль ніхто з беларускіх вытворцаў не дае зніжку на тавары, якія заляжаліся на складах, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Больш за тое, тым нешматлікім прадпрымальнікам, якія хочуць скарыстацца льготамі, прадпрыемствы імкнуцца «спіхнуць» самы незапатрабаваны тавар.

У сваю чаргу, начальнік упраўлення развіцця прадпрымальніцтва і спажывецкага рынку Віцебскага аблвыканкама Валянцін Цвяткоў лічыць нерашучасць прадпрымальнікаў «неабгрунтаванай».

Как вам новость?
Головоломки