На Віцебшчыне затрымалі серыйных забойцаў пенсіянераў

13.01.2011 16:56
Архив Редакция

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Віцебскай вобласці затрымалі дваіх жыхароў Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці, якіх падазраюць у серыі нападаў і забойстваў састарэлых людзей. Затрымаць злачынцаў атрымалася праз 10 дзён пасля чарговага забойства. 28 кастрычніка труп адзінокай пенсіянеркі знайшлі ў яе доме ў вёсцы Тарасенка Віцебскага раёна. Злачынцам прад'явілі абвінавачванне ў забойстве з карыслівых мэтаў, паведамілі ў пракуратуры Беларусі.

Паводле інфармацыі следчых, па абстаноўцы ў доме загінулай пенсіянеркі было відавочна, што зламыснікі старанна рыхтаваліся да злачынства і здзейснілі яго з карыслівых памкненняў.

У ходзе папярэдняга расследавання выявілася інфармацыя аб дачыненні абвінавачаных да здзяйснення яшчэ некалькіх злачынстваў на тэрыторыі Віцебскай вобласці, звязаных з нападамі на адзінокіх састарэлых грамадзянаў.

Как вам новость?