Ініцыятары акцый маўклівай салідарнасці арганізавалі збор сродкаў на выплату штрафаў затрыманым удзельнікам папярэдніх акцый. За чатыры дні на рахунак арганізатараў інтэрнэт-супольнасці "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" пералічылі 10,86 млн рублёў (больш за 2,1 тыс. даляраў).
Па словах арганізатараў, сем мільёнаў ужо перададзены праваабаронцам для аплаты штрафаў. Яшчэ 1,38 млн рублёў абнаяўленыя і накіраваны на выплату штрафаў у рэгіёнах.
Астатняя сума пакуль застаецца на банкаўскім рахунку і ў найбліжэйшы час будзе таксама перададзена ў на штрафы.
Як ужо перадаваў Тэлеграф, у ходзе несанкцыянаванай акцыі маўклівай салідарнасці, якая прайшла па ўсёй Беларусі 22 чэрвеня, было затрымана каля 500 чалавек. Большасць з іх адпусцілі без складання пратаколу пасля тлумачальнай гутаркі.
Тым не менш, у Мінску 33 «найбольш актыўных ўдзельнікаў падзей» аштрафавалі за дробнае хуліганства. Ім прысудзілі штрафы ў памеры ад 70 тыс. рублёў да 1,05 млн рублёў.